Gnarls Barkley назавуцца "дзіўнаватай парачкай"
Хіп-хоп дуэт Gnarls Barkley амаль скончыў працу над сваім другім студыйным альбомам, які атрымаў назву «The Odd Couple». Зараз прадзюсар Danger Mouse і вакаліст Cee-Lo займаюцца міксаваннем
запісанага матэрыялу ў адной з студый Лос-Анжалеса.
Паведамляецца, што ў адрозненне ад папярэдняй кружэлкі, запісанай пераважна з выкарыстаннем сэмплаў, новы альбом Gnarls Barkley будзе характарызавацца «жывым» гучаннем, якое забяспечылі запрошаныя музыкі.
Першым сінглам з альбома, рэліз якога запланаваны на красавік гэтага года, стане кампазіцыя «Run».
Поўны трэк-ліст «The Odd Couple» пакуль не прыводзіцца.
Нагадаю, што дэбютны альбом Gnarls Barkley «St.Elsewhere», выдадзены ў 2006-м годзе, атрымаў прэмію «Грэмі» як «Лепшы альтэрнатыўны запіс года».
Песня з гэтага альбома пад назовам «Crazy» узначаліла чарты ў дзевяці краінах свету і стала адным з самых паспяховых сінглаў 2006-га года.
Фота: popdrivel.blogspot.com