Год таму быў асуджаны лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч
Роўна год таму быў асуджаны адзін з лідэраў "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч. 1 лістапада 2006 года суд прызнаў яго вінаватым у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі і прыгаварыў на паўтара года пазбаўлення волі. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Дашкевіч адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі агульнага рэжыму. Сёлета 14 жніўня ў адносінах да моладзевага актывіста была заведзена новая крымінальная справа.
Дашкевіча вінавацяць у тым, што ён адмовіўся даваць сведчанні па крымінальнай справе, распачатай на Івана Шылу, якога таксама абвінавачвалі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Дашкевічу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Суд над ім прызначаны на 6 лістапада. Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала Дашкевіча вязнем сумлення.
БелаПАН