GODS TOWER выдалі свае песні на вініле

"Наш мэнаджар Віктар Лапіцкі сказаў: "Не прайшло і 20 гадоў", — распавядае Еўрарадыё пра першы і пакуль што адзіны вініл гурта лідар GODS TOWER Леслі Knife. У 1993 годзе сінгл GT "Beyond Praying" мусіў выйсці на лэйбле "Final Holocaust Records". Але фірма абанкруцілася, а "майстар" з запісам быў згублены. 
 
На пласцінку змясціліся дзве песні GODS TOWER: "Rising Arrows" і "Heroes Die Young". У гонар апошняй атрымаў назву увесь рэліз.
 
"З выбарам песень мы асабліва не задумваліся. Лічыце, што тыкнулі пальцамі і вырашылі, што паставім менавіта іх. Ну, магчыма, яны прэзентабельныя. Ці чорт яго ведае", — распавядае Еўрарадыё Леслі Knife.
 
Замовіць вініл можна праз суполку Possession Productions. Што праўда, Леслі Knife кажа, што разлятаюцца яны, як гарачыя піражкі. Але "нешта там яшчэ мусіла застацца".