Гол беларуса Ул. Карыцькі прынес перамогу адэскаму “Чарнаморцу"

У 5-м туры чэмпіяната Украіны па футболе адэскі “Чарнаморац” прымаў на сваім полі “Світанак” з Луганска. Ад пачатку матча стала зразумела, што адэсіты настроіліся на перамогу, аднак іх супернік выставіў на гульню 4-х абаронцаў. Таму, нягледзячы на тое, што “Чарнаморац” шмат атакаваў, у першым тайме гульня была вельмі роўнай.

Лік у матчы змяніўся толькі аднойчы: на 52-й хвіліне перамогу адэскаму клубу прынес моцны ўдар Уладзіміра Карыцькі здалёк. Гэты мяч стаў 4-м голам паўабаронцы нацыянальнай зборнай Беларусі ва ўкраінскім чэмпіятаце.

У турнірнай табліцы “Чарнаморац” пакуль што займае 3-і радок з 8-ю ачкамі. Клуб Уладзіміра Карыцькі на 5 ачкоў адстае ад данецкага “Шахцёра” і на 7 ачкоў – ад “Дняпра” з Днепрапятроўска.