Гол Холанда прынёс "Манчэстар Сіці" перамогу над "Барусіяй"
У сераду прайшлі чарговыя матчы 2-га тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У цэнтральным паядынку "Манчэстар Сіці" перамог дортмундскую "Барусію" — 2:1. Усё вырашыў гол на 84-й хвіліне нарвежца Эрлінга Холанда, які забіў у браму сваёй былой каманды.