"Гомель" стаў уладальнікам Кубка Беларусі па хакеі

Хакейны клуб “Гомель” у трэці раз стаў уладальнікам Кубка Беларусі. Учора ў фінальным матчы каманда Уладзіміра Сініцына выйграла ў сталічнага "Кераміна" з лікам 4:2. У групавым турніры "Керамін" заняў першае месца, "Гомель" — другое. У асабістай сустрэчы 10 жніўня мінчане былі мацнейшыя — 4:1. Кубак Беларусі разыгрываўся ў сёмы раз.

Яго ўладальнікамі раней былі "Керамін", "Гомель", мінскія клубы "Юнацтва"  і "Дынама".

БелаПАН