"Гомель" у Варшаве адбіў усе атакі "Легіі"

Унічыю 0:0 згулялі ўчора вечарам у Варшаве ў першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Кубка УЕФА мясцовая "Легія" і ФК "Гомель".  На працягу амаль усяго матчу гаспадары поля атакавалі вароты беларусаў, але нашыя футбалісты абараняліся ўсёй камандай. А ў другім тайме ў адной з контраатак "Гомель" мог забіць пераможны гол, але не пашанцавала.

Беларускія футбалісты былі, відавочна, задаволеныя вынікам. Польскія тэлекаментатары адзначалі, што гульцы "Гомеля", якія ехалі ў Варшаву на аўтобусе, аказаліся ў лепшай фізічнай форме.

Наступны матч пройдзе ў Гомелі 31 ліпеня.