"Гомель" вядзе перамовы пра ўключэнне ў чэмпіянат КХЛ

ХК "Гомель" спадзяецца, што будзе ўключаны ў чэмпіянат Кантынентальнай хакейнай лігі. Днямі ў Маскве праводзіў перамовы дырэктар клуба Ігар Малчанаў.  Як паведамляе "Прессбол", адзіная складанасць, якая ўзнікла ў "Гомеля" — гэта неадпаведнасць мясцовага Палаца спорту патрабаванням КХЛ. Аднак Ігар Малчанаў спадзяецца, што кіраўніцтва КХЛ пойдзе насустрач і дазволіць "Гомелю" выступаць у лізе, а беларускі клуб паабяцае альбо пабудаваць новую арэну, альбо зрабіць рэканструкцыю старой.