Гомельшчына ачуньвае пасля ўрагану
У выніку суботняй навальніцы на Гомельшчыне пацярпелі каля 20 населеных пунктаў. Ветрам валіла дрэвы і зрывала дахі з дамоў. Пра гэта Еўрарадыё расказаў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Руслан Габрылёў. Габрылёў: “10 ліпеня было зафіксавана прахаджэнне навальніц з парывамі шквалістага ветра 10-20 метраў за секунду. У Гомелі дрэвы паваліла шмат на якіх вуліцах. Аварыйныя брыгады рамонтна-эксплуатацыйных службаў правялі распілоўку і дрэвы прыбралі. Пацярпелі 8 аўтамабіляў на ўнутрыдваровых тэрыторыях. Пацярпелых сярод людзей няма”.
У вёсцы Угля Брагінскага раёна сарвала дах з кароўніка і крамы. У Добрушскім раёне на прыватны дом звалілася дрэва. А ў Веткаўскім раёне горад Ветка, вёскі Старое Сяло і Юркавічы на некалькі гадзін засталіся без электрычнасці з-за парваных дрэвам правадоў. У Гомельскім раёне без электрычнасці апынуліся 10 населеных пунктаў і 2 таварна-малочныя фермы.
Па словах Габрылёва, у ліквідацыі наступстваў навальніцы бралі ўдзел 64 чалавекі і 22 адзінкі тэхнікі.