Гомельскі абласны суд адхіліў скаргі апазіцыянераў
Скаргі кіраўніцтва структур Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" і Партыі БНФ на неўключэнне ў склад абласной выбарчай камісіі сябраў гэтых партый адхіліў Гомельскі абласны суд. Апазіцыянеры звяртаюць увагу, што падчас фармавання камісіі кандыдатуры ад палітычных партый не абмяркоўваліся, галасаванне прайшло па загадзя падрыхтаваным спісе. У скарзе выказана сумненне ў празрыстасці будучага выбарчага працэсу і магчымасці дэмакратычнага кантролю за дзейнасцю выбарчай камісіі.
Паводле слоў правабаронцы Анатоля Паплаўнага, на довад пра тое, што камісія была сфарміраваная за 15 хвілін, кандыдатуры не абмяркоўваліся, суд адказаў у рашэнні, што законам не агаворана, колькі павінна цягнуцца пасяджэнне па фармаванні камісіі. "Таксама ў рашэнні было сказана, што прэтэндэнты ад партый не маюць вопыту працы ў камісіях. Як жа можна атрымаць гэты вопыт, калі ніколі нікога з прадстаўнікоў апазіцыі не ўключаюць у камісіі?" — зазначыў Паплаўны ў інтэрв'ю БелаПАН.
Нагадаем, Гомельская абласная камісія была сфармаваная з 13 чалавек, а прэтэндавалі на ўключэнне ў яе склад 79 чалавек, у тым ліку шэсць прадстаўнікоў партый. Тры з іх уключаныя ў склад камісіі, але яны прадстаўляюць не апазіцыйныя партыі.