Гомельскі актывіст працягвае галадоўку ў ізалятары
У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання галадае актывіст апазіцыі Канстанцін Жукоўскі. Акцыю пратэста ён праводзіць у сувязі з палітычна матываваным, на ягоную думку, рашэннем суду Цэнтральнага раёна Гомеля, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, суд Цэнтральнага раёна Гомеля 13 студзеня вынес рашэнне аб адміністратыўным арышце Жукоўскага на восем сутак. Суддзья Алена Цалкова прызнала яго вінаватым у парушэнні артыкулу 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). У справе былі паказанні сведак дваіх супрацоўнікаў УКДБ па Гомельскай вобласці пра тое, што Жукоўскі нецэнзурна лаяўся, знаходзячыся ля будынку КДБ.