Гомельскі інвалід "замініраваў" чыгуначны вакзал
Міліцыя затрымала падазраванага дзеля праверкі.
Як паведамляе interfax.by, у суботу ў Гомелі па тэлефоне "102" невядомы паведаміў, што ў будынку чыгуначнага вакзала закладзенае выбуховае прыстасаванне.
Падчас праверкі інфармацыя не пацвердзілася. Праваахоўнікі высветлілі, што тэлефанаваў 35-гадовы мясцовы інвалід 1-й групы, які пакутуе на псіхічнае захворванне.
Фота — globus.tut.by