Гомельскі кіроўца загінуў пад коламі свайго ж тралейбуса
У Гомелі 31-гадовы кіроўца загінуў пад коламі свайго ж тралейбуса. Як паведамілі ў аддзеле прапаганды і прафілактыкі Дзяржаўтаінспекцыі, трагедыя адбылася ўвечары 2 чэрвеня на канцавым прыпынку вуліцы Каменшчыкава.
"Кіроўца падчас стаянкі тралейбуса выконваў рамонтныя работы пад пярэдняй часткай транспартнага сродку, - паведаміла інспектар аддзела прапаганды і прафілактыкі Іна Голік. - Мужчына не прыняў мер, якія выключаюць самаадвольны рух транспарту.
Тралейбус пакаціўся, зачапіў кіроўцу, працягнуў яго больш за дзевяць метраў па праезнай частцы і ўрэзаўся ў прыпынак". У выніку кіроўца памёр на месцы ад атрыманых траўм.
БелаПАН