Гомельскія дарогі сыходзяць пад зямлю

Праект будаўніцтва падземнага аўтамабільнага танэля разглядаецца ў Гомелі. Яго мяркуюць зрабіць непадалёк ад цэнтра гораду на чыгуначным пераездзе. Там у гадзіны-пік збіраюцца вялікія заторы, што выклікае цяжкасці ў руху. Пераезд такім чынам мяркуюць разгрузіць. Апроч таго ў Гомелі распрацоўваюць праектаў па стварэнню другой Прывакзальнай плошчы і пяці падземных пешаходных пераходаў — на перакрыжаванні асноўных вуліц горада і побач з гарадскім чыгуначным вакзалам.