Гомельскія ідэолагі перад выбарамі павышаюць кваліфікацыю
На базе аднаго з гомельскіх унітверсітэтаў пачалі працаваць курсы павышэння кваліфікацыі прадстаўнікоў ідэалагічнай працы. Заняткі арганізаваны па тэме: "Ідэалогія беларускай дзяржавы. Эканамічнае і сацыяльнае кіраванне вытворчай дзейнасцю". Адзначым, што з 2005 года ў Гомелі на такіх курсах ідэалагічную кваліфікацыю атрымалі 270 супрацоўнікаў розных прадпрыемстваў і ўстаноў — гэта ўвесь ідэалагічны актыў абласнога цэнтра. Зараз адукацыю такога кшталту будуць атрымліваць намеснікі галоўных ідэолагаў горада, якія не так даўно прыступілі да сваіх абавязкаў.