Гомельскія прадпрымальнікі прадавалі бензін на вадзе

Бензін на вадзе прадавалі гомельскія прадпрымальнікі. Супрацоўнікі Дзяржкантролю выявілі парушэнні ўмоваў захоўвання і ўліку паліва.  У аднаго з прадпрымальнікаў у бензіне маркі «Нормаль-80» утрыманне вады даходзіла да 30%. Змена якасных характарыстык паліва адбывалася і ў выніку захоўвання бензіна марак АІ-92 і АІ-95 у рэзервуарах для дызельнага паліва.

Кантралёры ўстанавілі, што рэалізацыя бензіна ішла без кантроля яго якасці. Сем гомельскіх прадпрымальнікаў прыцягнутыя да адказнасці, паведамляе газета «Рэспубліка».