Гомельскія праваахоўнікі ліквідавалі "публічны дом" у інтэрнэце
"Публічны дом" у інтэрнэце ліквідавалі гомельскія аператыўнікі. Цэлую сетку інтым-паслугаў арганізаваў крымінальны дуэт. 23-гадовы мужчына і яго сяброўка змяшчалі на папулярных расійскіх сайтах знаёмстваў анкеты гомельскіх прастытутак. Акрамя фота і кароткай інфармацыі пазначаўся кантактны мабільны тэлефон, па якім і можна было прызначыць сустрэчу. Як паведамляе тэлеканал АНТ, у рукі праваахоўнікаў патрапіў сшытак, у якім вяліся бухгалтарскія ўлікі працы дзяўчат, атрыманне імі ўзнагароджання, грошы, якія даставаліся суценёрам. Падпольнае агенцтва сэксуальных паслугаў паспела прапрацаваць каля месяца, яго арганізатарам пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.