Гомельскія ўлады другі раз не дазволілі прадпрымальнікам правесці мітынг
Гомельскім прадпрымальнікам мясцовыя ўлады адмовілі ў правядзенні мітынга. Яны мелі намер яго правесці 22 кастрычніка.
Гэта ўжо другая адмова гомельскіх чыноўнікаў: першы раз заяўка на правядзенне мітынга прадпрымальнікаў падавалася ў верасні.
Прадпрымальнікам было паведамлена, што яны “не могуць забяспечыць медычнае абслугоўванне ўдзельнікаў мітынга, ахову грамадскага парадку і прыборку тэрыторыі”.
Адзначым, што арганізатары акцыі меркавалі запрасіць працаўнікоў падатковай інспекцыі і камітэта эканомікі гарвыканкаму, “каб сумесна разабрацца ў новаўвядзеннях у малым прадпрымальніцтве”.
БелаПАН