Гомельскія валанцёры вучаць танцаваць маладых інвалідаў

Сацыяльны валанцёрскі праект "Крок наперад!" рэалізуецца ў гомельскім гарадскім цэнтры карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі, паведамляе БелаПАН. Валанцёрская група Гомельскага каледжа чыгуначнага транспарту вучыць танцам падлеткаў-інвалідаў і маладых людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу гэтага навучальнага года.

Як паведаміла педагог-арганізатар цэнтра Іна Адарчанка, праект рэалізуецца для пашырэння рухальных здольнасцяў маладых інвалідаў і іх сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі.

Валанцёры вучаць танцам больш за 20 маладых інвалідаў ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў.