Гомельскія вавёркі стануць бюджэтнікамі

У Гомелі ў палацавым парку Румянцавых-Паскевічаў 130 вавёрак возьмуць на бюджэтнае забеспячэнне.
На зіму для іх назапасяць дзве тоны корма. Штодзённы рацыён вавёрак будуць складаць арэхі, зерне, сухафрукты і морква.

Больш за тое, на дрэвах размесцяць 30 новых хатак для звяркоў. Для фінансавання гэтага праекту будуць прыцягвацца сродкі мясцовага бюджэту, прадпрыемстваў і арганізацый горада. Плануецца яшчэ адно новаўвядзенне.

Паколькі вавёркі прызвычаіліся, што наведвальнікі парка ўвесь час кормяць іх з рук, было вырашана на ўваходзе прадаваць пакуначкі са спецыяльным кормам.

Дарэчы, сярод насельнікаў парку ўжо ёсць бюджэтнікі. 12 лебедзяў абыходзяцца адміністрацыі ў месяц у паўтара мільёна рублёў.

АНТ