Goo Goo Dolls выдаюць нешта для астатніх з нас
Амерыканскія рокеры Goo Goo Dolls амаль скончылі працу над сваім новым альбомам. Дзявятая ў студыйнай дыскаграфіі гурта кружэлка атрымала назву
“Something For The Rest Of Us”. Рэліз лонгплэя запланаваны на 31 жніўня.
Альбом стане першай працай Goo Goo Dolls за 4 гады.
Дэталі дыска пакуль не паведамляюцца, вядома толькі, што да запісу “Something For The Rest Of Us” былі прыцягнутыя прадзюсеры Бутч Віг (Nirvana, Foo Fighters), Роб Кавальё (Green Day) і Джон Філдз (Jimmy Eat World).
Мяркуецца, што на дыск трапіць 12 кампазіцый. У якасці першага сінгла абраная песня “Home”, якая пачала гучаць у эфіры амерыканскіх радыёстанцый 8 чэрвеня.
Нагадаем, што апошнім на сёння студыйным альбомам Goo Goo Dolls з'яўляецца “Let Love In”, выдадзены ў 2006-м.
Папярэдні трэк-ліст “Something For The Rest Of Us”:
1. Sweetest Lie
2. As I Am
3. Home
4. Notbroken
5. One Night
6. Nothing Is Real
7. Now I Hear
8. Still Your Song
9. Something For The Rest Of Us
10. Say You’re Free
11. Hey Ya
12. Soldier.
Фота: concertshots.com