Google адмаўляецца ад Latitude

Спыненне працы Latitude упісваецца ў канцэпцыю кампаніі па адмове ад сэрвісаў, надзеі на якія не апраўдаліся. Гэты спіс налічвае ўжо 70 прыладаў, уключна з Google Reader, Google Mini і Google Buzz.

Latitude, запушчаны ў 2009 годзе, дазваляў дзяліцца інфармацыяй пра сваё месцазнаходжанне з іншымі карыстальнікамі. Сэрвіс грунтаваўся на Google Maps. Google падкрэслівае, што дзяліцца сваім месцазнаходжаннем з сябрамі можна пры дапамозе магчымасцяў сацсеткі Google+.