Google створыць дзіцячыя акаунты ў YouTube і Gmail

У кампаніі лічаць, што новаўвядзенне дапаможа бацькам сачыць за дзеяннямі сваіх дзяцей на папулярных інтэрнэт-рэсурсах і абмяжоўваць іх доступ да “дарослага” кантэнта.

Пакуль жа найбольш папулярныя заходнія сайты, уключаючы відэахостынг YouTube і сацыяльную сетку Facebook, не дазваляюць карыстацца сваімі паслугамі асобам, якія не дасягнулі 13 гадоў. Што праўда, на практыцы дзеці няправільна ўказваюць свой узрост падчас рэгістрацыі. Праверыць гэта проста немагчыма.