"Горад грахоў" стане серыялам
Рэжысёр Роберт Радрыгес пасля выхаду другой серыі "Горада грахоў" вырашыў зняць тэлесерыял з удзелам тых жа герояў і ў стылі арыгінальнага фільму. Як паведамляе рэсурс Comingsoon.net, такую заяву Радрыгес зрабіў у папулярнай тэлевізійнай праграме "The Charlie Rose Show". Ён удакладніў, што праца над "Горадам грахоў — 2" хутчэй за ўсё пачнецца ў чэрвені.
Нагадаю, што першая частка, якая выйшла ў красавіку 2005 году, сабрала ў сусветным пракаце больш за 158 мільёнаў долараў.
А 6 красавіка 2007 года ў Злучаных Штатах адбылася прэм'ера новага фільма "Грайндхаус", які Радрыгес зняў разам са сваім сябрам Квенцінам Таранціна.
Але па апошніх паведамленнях інтэрнэт-выдання "Міг-Ньюз", за першы ўікэнд паказу карціна сабрала крыху больш за 11,5 мільёна долараў, а гэта ўдвая менш, чым чакалі прадзюсеры. Дадам, што на здымкі стужкі было выдаткавана 53 мільёны ўсё тых жа долараў.
Фота: imenno.ru