Горад не падумаў, што вучэнні ідуць

Паводле афіцыйнай інфармацыі, іх сумесна праводзілі прадстаўнікі правапарадку і супрацоўнікі "Абсалютбанка".

Была націснутая "трывожная кнопка" у пункце абмену валют. Па легендзе, злачынец, пагражаючы зброяй, завалодаў вялікай сумай грошай і схаваўся. У выніку граматных дзеянняў органаў аховы "злачынец" затрыманы.

Вучэнні праводзіліся ў пятніцу ўвечары — час быў падабраны з улікам спецыфікі злачынстваў такога кшталту. Звычайна яны здзяйсняюцца напрыканцы працоўнага дня, у цёмны час сутак, піша TUT.BY.