Горан Брэгавіч патрапіў у лякарню пасля падзення з дрэва
Знакаміты сербскі кампазітар і музыка Горан Брэгавіч у чацвер атрымаў
траўму пазваночніка, зваліўшыся з дрэва ў двары свайго дома ў
Бялградзе, паведамляе РИА Новости. Брэгавіч быў шпіталізаваны ў бялградскі Клінічны цэнтр. Па словах кіраўніка клінікі, кампазітар атрымаў траўму ніжняга аддзела пазваночніка.
Бліжэйшыя дні Брэгавіч павінен правесці ў лякарні, пасля чаго ён будзе адпушчаны на амбулаторнае лячэнне. Удакладняецца, што кампазітар зваліўся прыкладна з чатырохметровай вышыні. Навошта Брэгавіч залазіў на дрэва, пакуль не паведамляецца.
Шырокую вядомасць Горан Брэгавіч атрымаў у якасці аўтара музыкі да фільмаў свайго земляка — рэжысёра Эміра Кустурыцы "Час цыган", "Арызонская мара", "Underground" і іншых. Брэгавіч актыўна гастралюе з "Wedding and Funeral Band" ("Вясельны і пахавальны аркестр").
Фота: www.turne.livejournal.com