Гордан Браўн стаў новым брытанскім прэм'ерам
Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II прызначыла ў сераду новым прэм'ер-міністрам Гордана Браўна. Ён змяніў на гэтай пасадзе Тоні Блэра, які на працягу дзесяці гадоў узначальваў брытанскі ўрад. Браўн таксама ўваходзіў у гэты ўрад, дзе займаў пасаду міністра фінансаў.
Ён стаў 11-м прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі пасля каранавання Лізаветы II у 1953 годзе і 52-м кіраўніком брытанскага ўрада.
Чакаецца, што склад новага ўрада будзе абвешчаны сёння.
“Інтэрфакс”
Ён стаў 11-м прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі пасля каранавання Лізаветы II у 1953 годзе і 52-м кіраўніком брытанскага ўрада.
Чакаецца, што склад новага ўрада будзе абвешчаны сёння.
“Інтэрфакс”