Грамадска-кансультацыйны савет рэанімуюць?
Кіраўнік Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей плануе правесці кансультацыі з чальцамі савета. Як паведамляе БЕЛТА, чыноўнік хоча абмеркаваць магчымасць і парадак будучай працы савета. На сустрэчу з Макеем, якая адбудзецца хуткім часам, запрошаныя Станіслаў Багданкевіч, Жана Грынюк, Алег Гулак, Юры Зісер, Сяргей Мусіенка, Алег Трусаў ды іншыя чальцы савета.
Нагадаем, што сваім рашэннем Уладзімір Маей прыпыніў дзейнасць савета 12 лістапада мінулага года.
Нагадаем, што сваім рашэннем Уладзімір Маей прыпыніў дзейнасць савета 12 лістапада мінулага года.