Грамадскі савет можа быць створаны пры Міністэрстве адукацыі Беларусі
У 2011 годзе ў Беларусі значна павялічацца расходы на адукацыю, заявіў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук 29 верасня на пасяджэнні Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта, павеламляе БелаПАН. Старшыня савета Уладзімір Макей падтрымаў ініцыятыву яго членаў аб стварэнні пры Міністэрстве адукацыі грамадскага савета, дзе будуць абмяркоўвацца актуальныя праблемы ў адукацыйнай сферы Беларусі. Пры гэтым Макей адзначыў, што "дзяржаве пойдзе на карысць, калі ў складзе савета будуць людзі з рознымі поглядамі".