Грамадскі транспарт у Мінску сёння будзе працаваць да 3 ночы

Паводле змененага графіка транспарт працаваць будзе таксама 4 і 5 ліпеня – выходныя дні сёлета працягваюцца ажно да панядзелка 7-га чысла.

Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынята падчас рэферэндуму 1996 года. Да гэтага галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня – у дзень падпісання Вярхоўным Саветам БССР ў 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце.

Беларуская апазіцыя і частка грамадства не прызнае афіцыйны Дзень Незалежнасці. Штогод прадстаўнікі апазіцыі і іх прыхільнікі адзначаюць Дзень волі 25 сакавіка – у гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі.