Грамадзянін Беларусі спрабаваў вывезці з Украіны старажытны абраз
Старажытны абраз адабралі ў грамадзяніна Беларусі ўкраінскія мытнікі. Абраз, загорнуты ў радно, знаходзіўся за заднім сядзеннем у салоне аўтамабіля "Фальскваген Джэта", які ехаў у Беларусь.
На драўляным абразы ручной работы выяўлены Ісус Хрыстос, які правай рукою бласлаўляе, а ў левай трымае разгорнутае Дабравесце.
У дачыненні да беларуса супрацоўнікамі мытні была распачатая адміністрацыйная справа. Пасля правядзення экспертнага даследавання гіторыка‑культурнай каштоўнасці абраза і высвятлення абставінаў справы матэрыялы будуць перададзеныя ў суд, інфармуе "Наша ніва".