Грамадзянін Конга спрабаваў выехаць з Беларусі па бельгійскім пашпарце

Смаргонскія памежнікі затрымалі ў мінулую пятніцу грамадзяніна Конга, які на рэйсавым аўтобусе Мінск-Каўнас спрабаваў выехаць у Літву.
Пры праверцы дакументаў у пункце пропуску Каменны Лог ён прад’явіў бельгійскі пашпарт. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

“Падчас правядзення экспертызы была зафіксавана частковая падробка дакументаў. Старонка з фотаздымкам у пашпарце была выкананая на струйным прынтары”.


Грамадзяніна Конга аформілі як парушальніка дзяржаўнай мяжы і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскага атрада.

У той жа дзень, паводле слоў Аляксандра Цішчанкі, былі затрыманыя трое пакістанцаў і двое афганцаў, якія ішлі ўздоўж чыгункі Мінск-Вільня ў бок Літвы. Усе затрыманы, верагодна, будуць дэпартаваныя.