Грамадзянін ЗША папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі
У Брэсце жыве грамадзянін ЗША, які папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Серж Рас падаў адпаведны запыт у беларускія дзяржаўныя органы, паведамляе газета "Вечерний Брест". Народжаны пад Варонежам у 1946 годзе, ён меў імя Сяргей Піпчанка. У савецкі час быў асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за спробу ўцячы з СССР. Аднак у 1985 годзе яму ўсё ж удалося збегчы на Захад.
У ЗША палітуцякач змяніў сваё імя — стаў называцца Серж Рас. Уладкаваўся на працу ў друкарню ААН, дзе працаваў да выхаду на пенсію ў траўні 2008 года.
Але каля года таму Серж адчуў незадаволенасць Амерыкай. Галоўная прэтэнзія да ўрада – вайна ў Іраку. Ёсць і асабістыя прычыны. Эмігрант лічыць, што яму несправядліва налічылі падатак. І суд прыняў бок афраамерыканца. І адмовіліся выдаваць міжнародны патэнт на вынаходніцтва — сядушку для таго, каб прызвычаіць катоў спраўляць свае патрэбы ва ўнітаз.
Таму Серж Рас прыехаў да сяброў у Брэст. Беларуская рэчаіснасць яго не палохае. З 1999 года Серж бываў у нашай краіне наездамі. І лічыць, што на сваю пенсію былога работніка ААН пражыве нармальна.