Грамадзянка “даплаціла” мытніку да малога заробку
На ўкраінска-беларускай мяжы яна паклала ў мытную дэкларацыю 20 еўра, бо “мытнікам мала плацяць”.
Пра гэта паведаміла газета “Брестский курьер” са спасылкай на адміністрацыю Брэсцкай мытні. Натуральна, грамадзянка везла незадэклараваны тавар. Яго “выдалілі з мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а з грамадзянкай правялі гутарку ў прысутнасці міліцыянтаў”. Менавіта яны высветлілі матывы грашовай прапановы і склалі пратакол аб правапарушэнні.
На памежным пераходзе Макраны можна лёгка стаць ахвярай хабару, паведаміла адміністрацыя мытні. З пачатку года такіх спробаў зафіксавана ўжо 27. Апошні выпадак можа закончыцца судовым разбіральніцтвам.