Грэцыя ўхваліла рэформы ў абмен на дапамогу ЕС і МВФ
Грэцыя правядзе рэформы ў абмен на крэдытную дапамогу ЕС і МВФ, заявіў у нядзелю прэм'ер-міністр краіны Ёргас Папандрэў. "Мы сцвярджаем пагадненне аб беспрэцэдэнтным пакеце падтрымкі ў абмен на беспрэцэдэнтныя высілкі грэкаў", — сказаў ён. Як інфармуе РИА Новости, Грэцыя апынулася на мяжы дэфолту з-за немагчымасці рэфінансаваць сваю 300-мільярдную пазыку рынкавым шляхам. На тэрміновых перамовах з ЕС і МВФ было дасягнута папярэдняе рашэнне пра шматмільярдныя крэдыты Афінам у абмен на жорсткія антыкрызісныя захады ў эканоміцы.
"Ад грамадзян запатрабуюцца вялікія ахвяры. Альтэрнатывай была б катастрофа", — падкрэсліў прэм'ер.
"Ад грамадзян запатрабуюцца вялікія ахвяры. Альтэрнатывай была б катастрофа", — падкрэсліў прэм'ер.