Green Day атрымалі тэатральную прэмію
Мюзікл на аснове песень Green Day «American Idiot» уганараваны дзвюма прэміямі Tony Awards найбуйнейшай цырымоніі ўзнагароджання ў тэатральнай сферы, якая прайшла 13 чэрвеня ў Нью-Ёрку. Галоўнай узнагароды – «Лепшы мюзікл» – спектаклю заваяваць не
пашанцавала: яна дасталася тэатральнай пастаноўцы «Memphis». «Ідыёта» ж
прызналі у намінацыях «Лепшы сцэнічны дызайн» і «Лепшае светлавое шоў».
Нагадаем, што «American Idiot» пастаўлены па матывах канцэптуальнага аднайменнага альбома Green Day, выдадзенага ў 2004-м годзе. Працу над мюзіклам курыравалі самі музыкі Green Day, а фронтмэн Білі Джо Армстранг выступіў у ролі аўтара лібрэта пастаноўкі.
Прэм'ера спектакля адбылася восенню 2009-га ў нью-ёркскім Berkeley Repertory Theatre, а вясной гэтага года яго паказ стартаваў на Брадвеі.
Самі рокеры не ўдзельнічаюць у мюзікле – выключаючы шэраг «адмысловых» выпадкаў, калі Green Day выходзяць на сцэну разам з акцёрамі, каб выканаць некалькі сваіх хітоў.
Фота: last.fm