Green Day рушаць у тур са сваім сайд-праектам
Амерыканскія панкі Green Day рушаць у міні-турнэ па ЗША. Паводле паведамлення Billboard, музыкі дадуць канцэрты пад назвай Foxboro Hot Tubs. Гэты сайд-праект гурта толькі што выдаў дэбютны альбом "Stop Drop and
Roll!!!". Дыск у лічбавым варыянце можна набыць за 11 долараў на сайце
калектыву.
На фізічных носьбітах альбом з'явіцца 20 траўня.
Канцэртны тур Foxboro Hot Tubs стартуе 19 траўня ў Арканзасе і скончыцца 28 траўня ў Каліфорніі.
Агулам запланавана восем выступаў у падтрымку дэбютнага альбома.
Квіткі коштам 20 долараў можна будзе набыць толькі непасрэдна ў дзень канцэрту.
Дадам, што пра творчыя планы саміх Green Day пакуль нічога не паведамляецца.
Фота: www.infomuzyka.pl