Green Day выпускаюць новы альбом пад псеўданімам

Амерыканскія панкі Green Day вяртаюцца да публікі з новай музыкай – і новай назвай. На гэтым тыдні, прыкрыўшыся псеўданімам The Foxboro Hot Tubs, музыкі выклалі ў сетку шэсць песень, запісаных падчас нядаўніх студыйных сесій.

Прыхільнікі трыа хутка ідэнтыфікавалі персанажаў, якія хаваюцца за шыльдай The Foxboro Hot Tubs . А нядаўна іх здагадкі пацвердзіў сам вакаліст Green Day Білі Джо Армстранг, які прызнаў, што гурт вырашыў пажартаваць і праверыць рэакцыю сваіх фанаў.

Новы гурт адрозніваецца ад Green Day толькі колькасцю ўдзельнікаў: нязменнае трыа ў асобе Джо Армстранга, Суколка Дзірнта і Трэ Кула ўзмацнілася сесіёншчыкамі Джэйсанам Уайтам і Джэйсанам Фрызам, якія звычайна суправаджалі «грындэяўцаў» у турах.

Па словах Джо, у назве The Foxboro Hot Tubs ушанавана мястэчка ў іх родным Беркэрлі ў Каліфорніі, дзе ўдзельнікі Green Day прыемна адцягваліся і праводзілі час, калі былі маладымі ды зялёнымі.

Выкладзеныя цяпер на старонцы The Foxboro Hot Tubs кампазіцыі закліканыя падрыхтаваць публіку да сустрэчы з дэбютным альбомам гурта, які атрымаў назву «Stop Drop And Roll!». Яго рэліз запланаваны на канец траўня.

Нагадаем, што апошняй на сёння студыйнай працай Green Day з'яўляецца выпушчаны ў 2004-м годзе «American Idiot», названы лепшым альбомам года шэрагам паважаных выданняў і прынёс гурту мноства разнастайных прэмій – у тым ліку «Грэмі», MTV VMA і Juno Awards.

Фота: www.accords.com.ua