Green Day запіша альбом з ударнікам Garbage
Бубнач гурта Garbage Бач Віг выступіць прадзюсарам новага альбома Green Day. Як паведамляе Gigwise, аб гэтым у адным з тэлеінтэрв'ю распавяла вакалістка Garbage Шырлі Мэнсан. Адказваючы на пытанне пра планы гурта, яна падкрэсліла, што сама ў цяперашні час здымаецца ў серыяле, а яе калега працуе з панкамі. Самі Green Day і Бач Віг пакуль афіцыйна не заяўлялі аб сваім супрацоўніцтве.
Чакаецца, што новы альбом Green Day, які яшчэ не мае назвы, выйдзе ў 2009 годзе. Плыта стане восьмым студыйным запісам калектыва. Папярэдняя кружэлка Green Day - "American Idiot" - выйшла у 2004 годзе. Між тым, сёлета група выпусціла дэбютны альбом свайго сайд-праекту Foxboro Hot Tubs.
Што датычыцца Бача Віга, для яго гэта далёка не першы досвед працы ў ролі прадзюсара. Акрамя прадзюсавання кружэлак Garbage, ён запісваў такія культавыя дыскі, як "Nevermind" Nirvana і "Siamese Dream" Smashing Pumpkins.
Фота: www.nivasposad.ru