Гродна: у тралейбусах — "разумныя" кампосцеры, а ў аўтобусах — кандуктары
У Гродне ідзе тэставанне адмысловых кампосцераў. З іх дапамогай кантралёрам стане прасцей лавіць "зайцоў". Кампосцеры будуць адключацца падчас праверкі праязных дакументаў. Блакаваць іх будзе кіроўца праз адмысловы тумблер, які будзе ў кабіне кіроўцы.
Сам працэс тэставання кампосцераў яшчэ не скончыўся. Аднак ужо цяпер кіраўніцтва тралейбуснага ўпраўлення плануе паставіць такія прыстасаванні ва ўсіх тралейбусах горада.
У гродзенскім аўтобусным парку праблему "зайцоў" вырашылі іншым шляхам: увялі кандуктараў, якія прадаюць квіткі. Утрыманне такога кандуктара каштуе аўтапарку штомесяц адзін мільён рублёў.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна