Гродзенца шукалі амаль 10 дзён і знайшлі павешаным
Паводле папярэдняй інфармацыі, ён здзейсніў самазабойства.
У Гродзенскім раёне знойдзены павешаным 53-гадовы жыхар Гродна, якога шукалі ўсім горадам амаль дзесяць дзён. Віталь Грыцкевіч знік 9 чэрвеня. Міліцыя мела інфармацыю, што ён выехаў на “Таёце” на працу ў бок лесапаркавай зоны Пышкі, і таго моманту яго не бачылі. Пазней яго заўважылі каля вёскі Азёры Гродзенскага раёна. Каля возера Белае і пачаліся пошукі зніклага.
Увечары 17 чэрвеня мужчын знайшлі павешаным.
У пошуках прымалі ўдзел праваахоўнікі і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада “ЦэнтрСпас”. Таксама дапамагалі парапланерысты, якія абляцелі 16 квадратных кіламетраў мясцовасці. Адзін з іх і заўважыў машыну каля возера. Валанцёры “ЦэнтрСпаса” праверылі тэрыторыю каля аўтамабіля і непадалёк ад яго знайшлі цела зніклага.
Паводле папярэдніх звестак, мужчына здзейсніў суіцыд, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.