Гродзенцы не спяшаюцца на датэрміновае галасаванне

Па апошніх звестках, у датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання прынялі ўдзел ўжо 12,3% выбарцаў ад усяго спіскавага складу.  БЕЛТА паведамляе, што ў Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі 11,6% выбарцаў, Віцебскай — 14,5%, Гомельскай — 12,7%, Менскай — 12,9%, Магілёўскай — 12,6%, у Мінску — 11,3%. Найменш прагаласавалі ў Гродзенскай — 10,8%.