Гродзенец здаваў на правы кіроўцы 73 разы

Палова гродзенцаў здае на правы кіравання аўтамабілем з пятага разу. Рэкардсмен горада па колькасці іспытаў, здадзеных пасля аўташколы, атрымаў правы летась. 35-гадовы жыхар абласнога цэнтра наведваў прыёмную камісію ў ДАІ 73 разы, піша газета "Вечерний Гродно". Як адзначаюць гродзенскія даішнікі, з першага разу здаюць на правы толькі 40% курсантаў. Астатнія атрымліваюць дакументы прыкладна з пятага разу. Кожны год знаходзіцца па дваццаць чалавек, якіх ходзяць на іспыты ад 30 да 50 разоў. У картатэцы "даўжнікоў" сёння лічыцца 2000 чалавек.