Гродзенская крэпасць трапіла ў спіс каштоўнасцяў Беларусі
Комплексныя гістарычныя помнікі "Гродзенская крэпасць" і "68-ы Гродзенскі ўмацаваны раён" уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Пра гэта "Еўрарадыё" паведаміў гродзенскі гісторык Сяргей Піваварчык, аўтар працы "Гродзенская крэпасць у ХІХ - пач. ХХ стст.: планы і рэаліі":
"У спіс будуць уключаныя больш за 100 аб'ектаў, што знаходзяцца вакол горада".
На сёння гродзенскія улады павінны высвятліць прыналежнасьць кожнага умацавання і “прывязаць” яго да населеных пунктаў. Потым мясцовыя улады цягам года мусяць усталяваць на помніках ахоўныя шыльды.
Нагадаем, што збудаванні, якія баранілі Гродна падчас І і ІІ сусветных войнаў, увойдуць у спіс турыстычных маршрутаў ужо да канца жніўня гэтага года. Плануецца, што ў бліжэйшыя гады каля бетонных муроў Гродзенскай крэпасці з’явяцца рэстарацыі і пляцоўкі для пешых, веласіпедных і аўтамаршрутаў.
Аднак не ўсе збудаванні гродзенскай фартыфікацыі стануць аб’ектам турызму. Пакуль што гродзенскія ўлады зацікавіліся толькі часткай, якая знаходзіцца недалёка ад Аўгустоўскага канала.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна