Гродзенская міліцыя п’яных не бароніць?
Больш за 10 рабаўніцтваў за тыдзень адбылося ў Гродзенскай вобласці. Ахвярамі сталі людзі, што якія нападпітку засыналі на вуліцах. Распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч: “Жыхар Смаргонi не дайшоў дадому, заснуў на лаве ля пад’езда. Злачынцы выцягнулі ў яго з кішэні два мільёны рублёў і дзве банкаўскія карткі.
Другі выпадак: маладзён з Гродна прачнуўся ў Дзятлаве, не ведаючы, дзе ён знаходзіцца. Ён недалічыўся мабілкі і 400 тысячаў рублёў.
У прэс-службе абласнога упраўлення ўнутраных справаў лічаць, што пацярпелыя самі ўскосна вінаватыя ў тым, што сталі ахвярамі злачынстваў”.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна