Гродзенскі ўніверсітэт адзначае 70-годдзе
14 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачынаецца цыкл з больш за 60 святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю навучальнай установы. Святкаванне юбілею пачынаецца за тыдзень да афіцыйнай даты і працягнецца да красавіка. За гэты час будуць прэзентаваныя юбілейнае электроннае выданне “Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы” і дакументальныя фільм “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы – 70 год стварэння”. Прыкладна праз тыдзень усё ахвотныя змогуць ацаніць і новую версію сайта ГрДУ, распрацаваную адмыслова да юбілею.
Сёння ва ўніверсітэце 1841 супрацоўнік, на кожнага з якіх прыходзіцца па 11 студэнтаў (19951 навучэнцаў). У ГрДУ працуе 14 факультэтаў, на якіх рыхтуюць адмыслоўцаў па 72 спецыяльнасцях, паведамляе "Блог Гродно s13".