Гродзенскімі музыкамі зацікавіўся расійскі часопіс
Гродзенскі гурт Autonomicon увайшоў у складанку "Начны горад", якая з'яўляецца дадаткам да расійскага моднага часопіса "Салон AudioVideo". На складанцы 14 кампазіцыяў з розных стыляў музыкі — ад электроннага андэграўнду да цяжкага року. А гродзенскі Autonomicon — гэта беларуска-польскі гурт, у складзе якога 3 чалавекі, што працуюць школьнымі настаўнікамі. Гурт быў створаны ў 2004 годзе і за гэты час выпусціў толькі адзін альбом «Nocturnes» (2006).
Музыка гурта — гэта сумесь на грані баладаў, падобных да Velvet Underground, і шумавых эфектаў, што могуць нагадаць пра японскую minimal и glitch-сцену. Музыкі вельмі рэдка граюць на сцэне і пераважна для вельмі малой аўдыторыі.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна