Гродзенскія чыноўнікі прадалі школьную прыбіральню

У Гродзенскім раёне чыноўнікі прадалі прыватнаму забудоўшчыку кавалак зямлі разам з школьнай прыбіральняй. І цяпер 300 школьнікаў ходзяць у прыбіральню на чужую тэрыторыю. Інцыдэнт адбыўся ў Ласосным, у раёне з вельмі дарагой зямлёй. Яна знаходзіцца непадалёк ад горада, у дадатак тут захавалася дзікая прырода з ракой Ласасянкай, дзе дагэтуль водзіцца стронга.

Гродзенскія службоўцы спадзяваліся на рэканструкцыю школы, падчас якой пабудуюць і прыбіральні. Але тут Лососна ўлучылі ў гарадскую рысу, і планы рэканструкцыі засталіся на паперы. А прыбіральня – на тэрыторыі прыватніка. Уладальнік спрабуе вырашыць пытанне, але пакуль яму ніхто не дапамог.

РэгіёнBY