Гродзенскія гісторыкі і часопіс "ARCHE" праклалі габрэйскі шлях
16 верасня гродзенскай публіцы прадставілі спецвыпуск “Праходкі па яўрэйскай Гародні”. У прэзентацыі інтэлектуальнага часопіса ўдзельнічалі Валер Булгакаў, Алесь Пашкевіч і аўтары "ARCHE". Гісторык Андрэй Чарнякевіч зладзіў віртуальны шпацыр па габрэйскім Гродна. Гарадская архітэктура захавала нямала слядоў габрэйскай прысутнасці: сінагога, у раёне якой пад час Другой Сусветнай вайны было гета, дамы на цэнтральных вуліцах. Андрэй Чарнякевіч расказаў, што ў пачатку XX стагоддзя тут спрэс былі габрэйскія крамкі, вінныя, піўныя, цукерні і кавярні. На Рынкавай плошчы (сёння Савецкая) адбываліся кірмашы: у габрэяў усе любілі купляць, бо ў іх было якасна і танна.
Даследчыца гісторыі гродзенскіх габрэяў Вольга Сабалеўская адзначыла, што след гэтага народа не ўваходзіць у сённяшнюю практыку выкладання гісторыі ў школах і ўніверсітэтах:
-Тое ідэалагічнае выхаванне, якое мы бачым сёння, не адпавядае паняццю талерантнасці. У гэтай ідэалогіі ізноў, як у савецкія часы, няма месца розным народам. Дзеці выходзяць са школы і не ведаюць, хто такія яўрэі. Для іх гэта проста слова. І не заўсёды з нейтральным значэннем, - кажа Вольга Сабалеўская.