Гродзенскія "маржы" скупаліся ў ярдані (фота)

Асвячэнне вады на Юбілейным возеры і акунанне ў палонку сталі традыцыйным мерапрыемствам на свята Вадохрышча. Праваслаўны айцец Сергій правёў службу і асвяціў ваду ў палонцы. Разам з ксяндзом Казімірам ён нагадаў прысутным пра духоўны сэнс свята Вадохрышча.  "Не называйце гэты дзень днём аздараўлення. Мы, хрысціяне, мусім успомніць пра свой абавязак перад Богам, які далі яму пры сваім хрышчэнні", — засяродзіў увагу айцец Сергій.

Сярод ахвотных акунуцца ў ледзяную ваду было шмат сталых удзельнікаў зімніх купанняў. Трэці год запар мясцовы ярдань араганізуе грамадскае аб’яднанне "Моц прыроды".










Фота Еўрарадыё